Статус былога палітвязня: што гэта і навошта патрэбна?

Мы – ініцыятыва “Вольныя” – дапамагаем вольным палітвязням Беларусі ў рэсацыялізацыі і за 2 месяцы працы мы заўважылі, што менавіта праз статус былога палітвязня Вольным прасцей за ўсё пацвердзіць сваю гісторыю і атрымаць дапамогу ад ініцыятыў. 

Нават калі чалавек падчас зняволення не быў прызнаны палітвязнем, цяпер ён мае магчымасць атрымаць яго постфактум. Што такое статус “былога палітвязня” і як ён можа быць карысным – расказваем.

Па стане на 11 кастрычніка 2023 года паводле дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Беларусі 1479 чалавек прызнаны палітычнымі вязнямі. Яшчэ 1256 чалавек прызнаны былымі палітвязнямі.

Ніхто не ведае, колькі чалавек атрымліваюць тэрміны па палітычных матывах на самой справе, таму што ў спісы праваабаронцаў трапляюць толькі тыя, хто сам (ці ягоныя блізкія) распавядае і пацвярджае пра факт рэпрэсій.

Навошта спісы палітвязняў? 

  • Каб рэпрэсаваныя людзі ў будучыні атрымалі поўную рэабілітацыю.
  • Каб засведчыць злачынствы “улады” супраць грамадзян Беларусі.
  • Каб былыя палітвязні атрымалі якасную падтрымку і дапамогу ад фондаў і грамадзянскіх ініцыятыў.

Не кожн_ая хоча трапіць у спісы палітвязняў падчас вядзення справы ці зняволення па розных прычынах. Таму праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў пра магчымасць прысваення статусу “былога палітвязня” постфакум. 

Так, факт пераследу будзе афіцыйна зафіксаваны, а Вольныя змогуць атрымаць падтрымку.

Як падаць заяву аб прызнанні сябе былым палітвязнем?

  1. Вольн_ая ці блізкія павінны звярнуцца ў ПЦ “Вясна” і распавесці пра сваю справу. Прымацаваць дакументы па справе, дзе зафіксавана, што чалавек знаходзіўся ў месцах зняволення і па якой прычыне. Кантакты: ViasnaSOS, Viasnainfo.
  2. Праваабаронцы разглядаюць справу і прымаюць рашэнне аб наданні статуса “былога палітвязня”. 
  3. Пасля гэтага профіль палітзняволен_ай з’яўляецца на сайце “Вясны” ў раздзеле былых палітвязняў. 

Мы можам дапамагчы як Вольным са статусам былога палітвязня, так і без яго. 

Калі вам ці вашым блізкім патрэбна дапамога пасля зняволення па палітычных матывах, звярніцеся да нас

Падтрымлівайце Вольных на BySol і Patreon!