Хто так_ая
Ментар_ка?

гэта валанцёр_ка, як_ая аказвае кансультацыйную падтрымку адн_ой з вызваліўшыхся палітзняволеных (Вольных) па распрацаваным гайдам і алгарытмам

СТАЦЬ МЕНТАР_КАЙ
Чаму варта далучыцца да ініцыятывы Volnyja ментар_кай?
"Для мяне дапамога Вольным – гэта магчымасць паўплываць на навакольны свет. Я бачу, як мая падтрымка і невялічкія парады дапамагае падапечнаму кожны дзень адчуваць сябе лепей і распаўсюджваць дабро далей”
Юлія,
ментарка Volnyja
“Для мяне ментарства ў Volnyja стала кропкай развіцця. Нават у эміграцыі, дзякуючы валанцёрству, я магу дапамагаць беларусам і беларускам, бачыць свае моцныя бакі і быць у падтрымліваючым асяроддзі”
Марына,
ментарка Volnyja
“Прыемна, што не толькі мы клапоцімся пра Вольных, а яшчэ і атрымліваем для сябе шмат клопату наўзаем. Каманда намагаецца парадаваць бенефітамі, падапечныя – падзякай, а ментар_кі – падтрымкай і разуменнем”
Алена,
ментарка Volnyja

Шлях ментар_кі

СТАЦЬ МЕНТАР_КАЙ