Як гэта працуе? Ментарка расказвае пра супрацу з Вольн_ай

Ментарка Volnyja 

Вітанкі! Мне 26 гадоў, я даследчыца ў IT і журналістка, але зараз беспрацоўная. 

Я прыйшла ў Volnyja ў жніўні 2023 года. Эміграваўшы, я зразумела, што адчуваю сабе дастаткова трывала, каб дапамагчы камусьці яшчэ.

Я шмат чытала ў літаратуры пра страшную лагерную сістэму Cавецкага Cаюза і пра тое, як гэта адбілася ў грамадстве – калі значны адсотак насельніцтва прайшоў праз “папраўчыя” ўстановы. Я думала пра гэта, калі людзей, абураных падзеямі жніўня 2020 года, пачалі накіроўваць у калоніі на 3-5-10 гадоў. Разумела, што ўсім пасля турмы спатрэбіцца дапамога. І калі грашыма, працай, піярам, дакументамі мы дапамагаць умеем, то як даць рады з задачай рэсацыялізацыі гэтых людзей? Таму, калі пабачыла пост пра набор валанцёр_ак для Вольных, я без аніякіх сумневаў пакінула заяўку. 

Для мяне важна, каб культура турмы не вярнулася ў наша грамадства, так як яна прапітала паўсядзённасць савецкай і постсавецкай рэальнасці.

Падрыхтоўка да сустрэчы з Вольн_ай

Звычайна мне дасылаюць гісторыю падапечн_ай, у якой апісана сямейнае становішча, краіна знаходжання, род дзейнасці. Асабліва важна даведацца пра гісторыю палітычнага пераследу і крытычныя праблемы, якія трэба вырашыць у першую чаргу. Інфармацыю пра арышты, суткі і ператрусы я атрымліваю ад каманды ініцыятывы, таму на першай сустрэчы няма неабходнасці ўзгадваць чуллівыя дэталі, калі толькі падапечн_ая не захоча падзяліцца імі сам_а.

Нагадваем: менатр_ка падтрымлівае толькі 1 Вольн_ую. Але можа ўзяць наступн_ую пасля заканчэння рэсацыялізацыі свайго менці.

Знаёмства з Вольн_ай

Я прызначаю званок, каб пазнаёміцца і скласці план працы. Першым чынам высвятляю, ці мае чалавек крыніцу сталага даходу, у якім стане яго псіхалагічнае і фізічнае здароўе. Калі маю справу з падапечным у эміграцыі – дадаткова апытваю, на якім этапе легалізацыі чалавек знаходзіцца. Даю прастору падапечна_й для любых пытанняў і гісторый. 

Некаторым важна асабіста распавесці сваю гісторыю, як яны апынуліся ў папраўчых установах і як вызваліліся. Іншыя збольшага расказваюць пра пераезд, ці пра становішча дзяцей. У мяне няма задачы нешта параіць, ці прапанаваць – людзям у няпростых жыццёвых абставінах неабходна, каб іх выслухалі.

План дзеянняў

Пасля размовы мы складаем план з 1-5 першых крокаў. Частка працы кладзецца на падапечн_ую – я толькі падказваю ініцыятывы і ўстановы, у якія можна звярнуцца па дапамогу. Але, каб не марнаваць час і нервы Вольн_ай, частку пытанняў бяру на сябе. Напрыклад, даведацца пра тое, у якой ініцыатыве хутчэй за ўсё дапамогуць фінансава. Пакуль я зраблю 3-5 запытаў у ініцыятывы, менці можа аформіць дакументы, напісаць рэзюмэ, ці проста адпачыць з роднымі/ сябрамі.

Працэс рэсацыялізацыі

Далей працуем паводле паступлення новых патрэб – спісваемся ці стэлефаноўваемся 1-2 разы на тыдзень, потым радзей. Гэта нармальна, калі на першай сустрэчы ўздымаюцца толькі бытавыя і фінансавыя пытанні. Пазней падапечны можа звярнуцца па параду ў складанні рэзюмэ, ці пошуку сябро_вак у новай краіне. Гэта сведчыць, што ўсё ідзе па плане, Вольн_ая крок за крокам закрывае крытычныя праблемы і можа думаць пра прафесійную рэалізацыю, ці пра тое, як завесці зносіны з іншымі людзьмі.

Працэс рэсацыялізацыі

Колькасць запытаў з боку падапечных памяншаецца з цягам часу – і гэта цалкам нармальна. Чалавек усё часцей спраўляецца самастойна, значыцца, мы дасягаем поспехаў у рэсацыялізацыі. Ментарская праграма цягнецца 3-6 месяцаў, але важна арыентавацца на індывідуальную сітуацыю.

Што далей? 

Калі на працягу некалькіх тыдняў няма новых запытаў, мы можам запытацца ў Вольн_ай пра гатоўнасць да завяршэння ментарскай падтрымкі. Калі атрымліваем згоду – псіхалагіня праводзіць фінальную сустрэчу, мы атрымліваем зваротную сувязь аб тым, як менці было з намі і развітваемя. Вядома, што калі сітуацыя памяняецца, ён ці яна могуць звярнуцца да нас ізноў.

Далучайцеся да нашага кам’юніці ментар_ак і падтрымлівайце Вольных!

Стаць ментар_кай можна праз запаўненне анкеты.