Посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне з'яўляецца сур'ёзным псіхічным станам...

Як распазнаць ПТСЗ?

Псіхалагічная траўма – гэта такая падзея, якая ўспрымаецца нашай псіхікай, як парушэнне бяспекі, магчымасці жыць. Яно ўспрымаецца арганізмам настолькі жахліва, што выклікае моцны страх і стрэс на працягу доўгага часу.

ПТСЗ (посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне) з'яўляецца сур'ёзным псіхічным станам, які можа ўзнікнуць пасля перажывання цяжкіх траўматычных падзей. 

Прафесійную дапамогу можа аказаць псіхіятр, псіхолаг ці іншы спецыяліст ў галіне псіхічнага здароўя. Але распазнаць ПТСЗ можна па сімтомах нават самастойна.

Важна! Калі сімптомы выяўляюцца на працягу 2 тыдняў запар і больш, то варта звярнуцца па прафесійную дапамогу.

Сімптомы і парады для першай хуткай дапамогі чытайце артыкуле, падрытхаваных разам з псіхалагіняй ініцыятывы “Вольныя”. 

Каб распазнаць ПТСЗ, паназірайце за паводзінамі і адзначце сімптомы, якія праяўляюцца на працягу 2 тыдняў і больш.

Увага! Каб дыягнасціраваць ПТСЗ і атрымаць дапамогу, трэба звярнуцца да спецыяліста.

Сімптомы ПСТЗ

1. Паўторнае перажыванне сімптомаў

  • Успаміны, дакучлівыя думкі.
  • Сны - трывожныя сны ці кашмары, звязаныя з траўматычным досведам.
  • Флэшбэкі – адчуванне або дзеянне, як быццам траўміруючая падзея адбываецца зноў.
  • Адчуванне моцнага стрэсу і фізічнай узрушанасці (напрыклад, пачашчанае дыханне, пачашчаны пульс) пры абставінах, якія нагадваюць аб падзеі.

2. Сімптомы пазбягання

  • Дысацыятыўная амнезія – няздольнасць успомніць дэталі траўміруючай падзеі.
  • Адхіленасць – адчуванне адчужанасці або адсутнасць пачуцця блізкасці з людзьмі, з якімі раней былі ў блізкіх стасунках.
  • Пазбяганне размоў і думак, успамінаў.

3. Сімптомы настрою пры ПТСЗ

  • Працяглыя негатыўныя перакананні і думкі пра сябе, іншых.
  • Абвінавачанне сябе ці іншых людзей у траўміруючай падзее або яе наступствах.
  • Пастаяннае пачуццё страху, жаху, гневу, віны або сораму.
  • Страта цікавасці да дзейнасці – адмова ад удзелу ў занятках або страта зацікаўленасці, няздольнасць адчуваць станоўчыя эмоцыі.

4. Сімптомы насцярожанасці і рэактыўнасці

  • Звышпільнасць – празмерная абазнанасць аб тым, што адбываецца вакол вас, няздольнасць расслабіцца.
  • Цяжкасці з кагнітыўнымі функцыямі – мысленнем і ўвагай.
  • Праблемы са сном.
  • Раздражняльнасць.
  • Успышкі слоўнай або фізічнай агрэсіі.

Як дапамагчы ў момант, калі чалавек правальваецца ў траўму? 

Калі вы бачыце прыкметы ПТСЗ падчас размовы, можна прапанаваць выканаць практыку "Абдымкі матыля" (2-5 хвілін).

  1. Знайдзіце камфортнае становішча ў прасторы.
  2. Зрабіце некалькі глыбокіх і павольных удыхаў і выдыхаў.
  3. Абдыміце сябе рукамі так, каб кожная рука дакраналася супрацьлеглага пляча.
  4. Пачніце павольна рухаць рукамі, як крыламі матылі, па чарзе прастукваючы імі па плячах. Дазвольце вашым рукам рухацца свабодна.
  5. Назірайце за тым, што адбываецца ў вашым розуме і целе; не факусуючыся і не ацэньваючы заўважайце думкі, выявы, гукі, пахі, пачуцці, якія да вас прыходзяць. Вы можаце ўявіць, што тое, што вы назіраеце, падобна на праплываючыя міма аблокі.
  6. Спыніцеся, калі ў целе з'явіцца адчуванне паслаблення і дастатковасці, апусціце рукі ўздоўж сцягна.
  7. Зрабіце глыбокі ўдых і выдых і звярніце ўвагу на тое, як змяніўся ваш стан.

Выконваць практыку карысна і самастойна, калі адчуваеце, што губляеце ўстойлівасць.

Будзьце чулымі да сябе, свайго асяроддзя і падтрымлівайце Вольных на BySol і Patreon!