Сіндром ратавальніка. Што гэта такое?

Сіндром ратавальніка – гэта пэўны тып паводзін (НЕ захворванне!), які характарызуецца імкненнем стала дапамагаць навакольным, у тым ліку на шкоду сваім інтарэсам і жаданням.

Як можа праяўляцца сіндром ратавальніка? 

  • Імкненне даваць саветы (нават без просьбы)
  • Вырашэнне чужых праблем, у тым ліку, калі не хапае асабістых рэсурсаў ці калі дапамогі не прасілі
  • Пачуццё крыўды (а мабыць і злосць), калі адмовіліся ад дапамогі ці не праявілі падзяку. Тады “ратавальнік можа змяняць паводзіны на “агрэсара” па трохкутніку Карпмана).

Адкуль ногі растуць? 

Стратэгія паводзін фармуецца з дзяцінства.

Сіндром ратавальніка можа быць:

  • Спосабам звярнуць на сябе ўвагу ці заслужыць прызнанне;
  • Кампенсацыя грэбавання патрэбамі у дзяцінстве;
  • Звычкай, таму што з дзяцінства неабходна было ратаваць кагосьці з дарослых;
  • Праявай нарцысізму ці ганарыстасці, калі матыў ратавання – гэта пазіцыя “я ведаю лепш/ іншыя слабейшыя за мяне”;
  • Праявай нізкай самаацэнкі: “іншыя важней за мяне, і я павінен ім служыць”

Чым можа быць небяспечны сіндром ратавальніка?

Уласнае жыццё. Калі ўся ўвага накіравана на вырашэнне чужых праблем, то пакутуе ўласнае жыццё. Адсюль можа развіцца выгаранне, праблемы ў кар’еры, стасунках і нават са здароўем. 

Неапраўданыя чаканні. Калі ратавальнік разлічвае на падзяку, але не атрымлівае яе, з’яўляецца фрустрацыя – расчараванне. Ратавальнік злуецца, выгарае і можа нават трапіць у дэпрэссію. 

Адпаведнасць ролі. Адносіны паміж ратавальнікам і выратаваным могуць псавацца, таму што ўзаемадзеянне ідзе не з роўных пазіцый, а адбываецца ў моманце перавагі першага і абмежаванасці прымаючага боку.

Што рабіць з сіндромам ратавальніка? 

Кожны раз, калі імкнецеся ратаваць, адкажыце сабе на 2 пытанні:

“Ці прасілі мяне зараз дапамагчы?”

“Ці маю я рэсурсы для дапамогі (час/грошы/сілы)?”

Калі вы адзначаеце, што ратаванне іншых пагаршае якасць вашага жыцця, звяртайцеся па тэрапію. Разам са спецыялістам можна лепш усвядоміць сваю матывацыю, межы, рэсурсы і запатрабаванні.

Як дапамагаючы, падтрымліваючы чалавека, не "зарабіць" сіндром ратавальніка?

З клопатам ставіцца да свайго рэсурсу, рэжыму дня, меж і адпачынку. 

Заўсёды памятайце, што вы не менш важныя за тых, каму дапамагаеце!

⚠️ Ментар_кі ініцыятывы Volnyja маюць магчымасць далучацца да рэгулярнай групавой тэрапіі і звяртацца па асабістую тэрапію бясплатна.

А калі ўсё ж такі можна і трэба дапамагаць?

Дапамагаць можна, калі ёсць жаданне+рэсурс+усведамленне сваёй матывацыі

Падчас дапамогі дзяліцеся тым, чаго зашмат, але пакідайце іншаму ўласнае права

  • прымаць ці не прымаць дапамогу, 
  • не адпавядаць чаканням, 
  • дзякаваць у адпаведнай для чалавека форме, або не дзякаваць увогуле.

Кожн_ая з ментар_ак ініцыятывы Volnyja праходзіць сумоўе з псіхалагіняй. 

Гэта дапамагае нам адсачыць стан чалавека, які хоча дапамагаць. Такім чынам мы клапоцімся пра ментар_ак і Вольных і імкнемся выбудаваць здаровую камунікацыю.

Стаць ментар_кай можна праз запаўненне анкеты.

Дапамагаючы іншым, не забывай пра сябе 💙