Дзяніс

Іваноў

Польшча

,

Устка

Артыкул і гісторыя затрымання

Да падзей 2020 года Дзяніс займаўся кіна- і відэавытворчасцю. У кастрычніку 2020 года адбыў 14 сутак на Акрэсціна па арт. 23.34 АК за тое, што нібыта прымаў актыўны ўдзел у маршы ў гонар дня нараджэння Лукашэнкі. Пазней быў асуджаны паводле арт. 368 ч. 1 за знойдзены у туалеце стыкер з карыкатурай Лукашэнкі на фоне даносаў «неабыякавых грамадзян». Адбываў пакаранне з 8 жніўня 2023 па 29 ліпеня 2023 гг. у ВУАТ 9 г. Віцебска, дзе увесь час падвяргаўся маральнаму ціску ад супрацоўнікаў. Яго сям'я перажыла некалькі ператрусаў дома.

Пасля выхаду на волю

Пасля вызвалення Дзяніс з'ехаў у Польшчу. Разам з жонкай і сынам Вольны адаптуецца да новай краіны. Зараз Дзяніс шукае працу і марыць зняць добрае кіно, паглядзеўшы якое кожны чалавек хаця б на гадзіну забудзецца пра свае праблемы. Але галоўная мара: “Вядома, каб Беларусь стала Вольнай, а ва Ўкраіне скончылася вайна”.

Прафесія

Актор, прадзюсар, кастынг-дырэктар.

Дапамога, якая зараз патрэбна

Матэрыяльная дапамога, дапамога з працаўладкаваннем.

З меркаванняў вашай бяспекі, просім не пераводзіць грошы з беларускіх карт, а таксама калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці збіраецеся вяртацца ў Беларусь.

ЗВЯЗАЦЦА З МЕНТАР_КАЙ