Падтрымаць Volnyja

Volnyja – гэта некамерцыйная ініцыятыва, якая дапамагае былым палітзняволеным Беларусі аднавіць жыццё. Мы знаходзім і рыхтуем ментар_ак, якія аказваюць асабістую падтрымку Вольн_ым у працэсе рэсацыялізацыі.

Ваша падтрымка дае магчымасць нам працаваць стабільна і незалежна, каб кожны, хто выйшаў на свабоду, атрымаў неабходную дапамогу. Разам мы можам дапамагчы Вольным павярнуцца да паўнавартаснага жыцця як мага хутчэй.

Як падтрымаць Volnyja?

Крама на Buy me a coffee

Вы можаце купіць тавар ці паслугу ў краме Buy me a coffee – і такім чынам падтрымаць нашу дзейнасць. Аплата ў якасці даната ідзе на працу ініцыятывы. Карысныя паслугі ад экспертаў і іншыя цікавосткі будуць аднаўляцца. Сачыце за навінамі!

Шоп Volnyja на BuyMeACoffee

Праца з бізнесамі

Калі вы хаціце зрабіць КСА-праект ці шукаеце магчымасць дапамагчы беларус_кам, калі ласка, звяртайцеся да нас!
Мы знойдзем шляхі для ўзаемадзеяння і абавязкова дамовімся.

Напішыце нам:
Вераніка Станкевіч, каардынатарка,
vs@volnyja.com

Падтрымайце Volnyja
праз працэнт ад падаткаў
Вы можаце падтрымаць Volnyja, проста накіраваўшы частку сваіх падаткаў на нашу дзейнасць. Гэта не дадатковы ўнёсак, а законная магчымасць самастойна вырашыць, на што пойдзе ваш падатковы працэнт у Польшчы або Літве.
Абярыце краіну і азнаёмцеся з пакрокавай інструкцыяй:
1,2% ад падаткаў у Літве
Калі вы плаціце падаткі ў Літве, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку на дабрачынную дзейнасць Volnyja
Інструкцыя для Літвы
1,5% ад падаткаў у ПольшчыКалі вы плаціце падаткі ў Польшчы, вы можаце пералічыць 1,5% падаходнага падатку на дзейнасць Volnyja праз нашых партнёраў
Інструкцыя для Польшчы